Азбука жыцця Печать

(энцыклапедыя ад А да Я для дзяцей), 2010 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”.

Азбука жыцця, У. ЛіпскіКніга адрасавана дзецям розных узростаў. У простай і займальнай форме, з дамашнімі заданнямі, аўтар прапануе чытачам здзейсніць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сённяшнюю яву, засвоіць складаную і мудрую Азбуку жыцця.

Запрашаю вас у падарожжа па незвычайнай Азбуцы.

Возьмемся за рукі, сябры, і рушым у творчую дарогу. Тыя старонкі, што я вам прапаную, не проста прачытайце, а запусціце глыбока ў душу, адчуйце сваім сэрцам маё сэрца. І тады, веру, складаны свет вакол вас стане больш зразумелым. І вы адчуеце, хто вы, чаму жывяце на зямлі і што павінны зрабіць, каб на ёй вечна жылі людзі, каб не згасла памяць аб мінулым і была вера ў будучае.

Уладзімір Ліпскі

 

Чытаць кнігу У. Ліпскага "Азбука жыцця"