Басанож па зорках PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка), 2000 г., выд. “Беларусь”

Басанож па зорках. У. Ліпскі

Ігар Лучанок -- яркая асоба ХХ стагоддзя. Яго песні, музыка застануцца і ў новым веку. Хочацца верыць, падможа гэтаму і мая кніга. Той, хто сэрцам прачытае аповесць, зразумее, як трэба даражыць талентам -- дарам Божым, каб ён служыў людзям, роднаму куту, усёй Зямлі.

 

Ігар Лучанок:

"Хочацца верыць, што людзі мяне крыху ведаюць. Для гэтага я працаваў і працую шчыра і сумленна. Мне падабаецца, што мае мелодыі спяваюць і прафесіяналы, і аматары. Мару, каб мая душа, якую я ўклаў у песні, хаця б нейкай часцінкай перадалася маім слухачам, тым, хто любіць народную мелодыю, тым, хто адчувае ў маіх песнях святло, надзею. Буду шчаслівым, калі застануцца жыць хаця б адна-дзве мае песні. Тады і я, кампазітар, буду жыць."