| Бацька. Пісьмы сына |
|
|
2004 г., выд. “Беларускі кнігазбор”.
Я адчуваю тваю душу побач з маёй. І мне хочацца сказаць табе нешта такое, чаго не паспеў сказаць пры тваім жыцці. За свае зямныя гады ты ўдоваль нахлябаўся гаркаты, можа, і я калі быў для цябе не салодкім гасцінцам, не спагадваў табе, мала дапамагаў, рэдка наведваў. Даруй, Бацька, калі можаш, не трымай крыўды ні на мяне, ні на маю сям'ю. Ты вучыў, Бацька, паважаць людзей. І я гэта раблю цярпліва. Здаецца, разумею крывога і сляпога, сытага і галоднага, бяздольнага і шчасліўца. Усе яны людзі, і з гадамі прасвятліць іх Усявышні, выведзе на шлях веры, споведзі, пакаяння. Іншага не дадзена нікому. Упартых і няскораных перад Божымі запаветамі чакае пекла, пракляцце, забыццё... Шанаванне бацькоў сваіх, увага да іх добрых парад -- аснова культуры, узвышэння асобы, яе прызнанне. Я ўдзячны табе, Бацька, за хлеб, навуку і тваё чыстае імя. Хай будзе так у кожнага. І тады мы з гонарам скажам: "Мы -- сыны сваіх Бацькоў! Наша Бацькаўшчына -- мілая Беларусь!" |