Мы. Аповесць пра нашы прозвішчы Печать

2006 г., выд. “Беларусь”.

Мы, У. Ліпскі"Пражытае -- у казках, легендах, песнях, летапісах.

Сённяшняе -- у яве гадоў і дзён, сведках нашага жыцця.

Заўтрашняе -- у здогадах, загадках і тайнах пад сямю замкамі.

Каб акрылена жыць сёння і ўпэўнена крочыць у заўтра, трэба ведаць, што было ўчора."

Кожны з нас валодае духоўнай спадчынай, роўных якой няма сярод самых дарагіх скарбаў свету, -- прозвішчам. Прозвішчы -- гэта люстэрка і нашай сівой гісторыі, і геаграфіі краю, і фальклору. Гэта тая своеасаблівая зямная вясёлка, якая робіць прыкметным і адметным пэўны кавалак зямлі. Для людзей, якія там жывуць, якія там нарадзіліся, гэта - Радзіма.