Бацькі і дзеці PDF Печать E-mail

(дзённік), 1995 г., выд. “Хата”.

Бацькі і дзеці, У. Ліпскі

*** На ўсё -- дэфіцыт. Страшна: дэфіцыт дабрыні і міласэрнасці. У аснове гэтага -- дэфіцыт культуры і маралі.

*** Што добрага зробіш, калі вырасцеш?  Дзетдомавец адказаў: -- Калі вырасту, вазьму з дзетдома хлопчыка і вырашчу яго ў свайго брата...

*** Што такое радыяцыя?  Гомельскі пяцікласнік Юра махнуў рукой: -- Гэта такая нявідзімая гадасць... Ад яе галава баліць раз у пяць дзён...

Дзеці -- нашы суддзі.

Дзеці -- барометр грамадства.

Вачыма дзяцей пазірае на нас Бог.

Калі боль нашых дзяцей тваім не стаў, то дарэмна прайшло жыццё.