| Урокі Купрэвіча |
|
|
|
|
(дакументальная аповесць), 1987 г., выд. “Беларусь”.
Дарагі чытач! Хачу пазнаёміць цябе з чалавекам, жыццё якога стала гонарам Беларусі. У яго лёсе -- гісторыя рэспублікі ад дзён нараджэння да сённяшняй явы. Па яго блакітных вачах і адкрытай усмешцы ў далёкіх і блізкіх краях пазнавалі шчырага беларуса. Пра жыццё Васіля Феафілавіча Купрэвіча можна сказаць -- гэта подзвіг. А кожны подзвіг перш за ўсё -- урок для нашчадкаў. Сваім жыццём-подзвігам В.Ф. Купрэвіч здзейсніў, пакінуў нам у спадчыну незвычайныя ўрокі. Па яго жыццёваму падручніку можна вучыцца высакароднасці і сціпласці, чалавечнасці і смеласці, працавітасці і сумленню, ідэйнасці і перакананасці, праўдзівасці і самаадданасці. Спадзяюся і веру, што яго вучэнне, вобраз і ўрокі жыцця -- яскравы прыклад для ўсіх. |





