| Аўцюкоўцы |
|
|
|
|
(пра Каласкоў і Калінак, якія гаруюць і жартуюць), 1995 г., выд. “Мастацкая літаратура”, 2000 г., выд. “Хата”, 2003 г., выд. БТ “Кніга”.
Я некалькі гадоў ездзіў да аўцюкоўцаў з вялікім мехам па смех. Сабраў туды не толькі дасціпныя жарты, а багата людскіх слёз. Ды яшчэ тое-сёе, што колецца, баліць і не дае спакою. Аддаю на ваш суд сабраны скарб. А вы ўжо самі рашайце -- плакаць вам ці смяяцца. Ведаю адно: лепш жартаваць, чым гараваць. Давайма, людзі, жыць весела і дружна, з міласцю і любасцю адзін да аднаго. |





