Уладзімір Сцяпанавіч, добры дзень! PDF Печать E-mail

На вялікі жаль, не змагла да Вас датэлефанавацца, таму мушу скарыстацца знойдзеным на Вашым сайце адрасам электроннай пошты, каб сказаць агромністы-аграмадны дзякуй за Вашу кнігу перакладаў "Залаты домік".

Допіс, бадай, не здолее перадаць і маю ўражанасць, захопленасць зместам, густоўным мастацкім афармленнем кнігі, і маю расчуленасць такім файным, без пафасу шыкоўным падарункам.

Я насамрэч лічу за гонар магчымасць спрычыніцца да перакладаў Вашых твораў, а знаёмства з Вашымі хлопчыкам ды чорцікам было не столькі працай, колькі нагодай добра правесці час за цікавым заняткам.

Дарэчы, і кнігу, і камплект часопісаў з імпэтам вывучаюць калегі па Нацыянальным інстытуце. Спадзяюся, будзе яшчэ і адукацыйна-асветніцкі розгалас)))

Хай Вам штодзень натхнення прыбаўляецца, здароўя ды аптымізму прыбывае!

З павагай і вялікай удзячнасцю, Ірына Шаўлякова  (крытык, перакладчык, кандыдат филалагічных навук)

21.05.2014