| Уладзімір Сцяпанавіч, добры дзень! |
|
|
На вялікі жаль, не змагла да Вас датэлефанавацца, таму мушу скарыстацца знойдзеным на Вашым сайце адрасам электроннай пошты, каб сказаць агромністы-аграмадны дзякуй за Вашу кнігу перакладаў "Залаты домік". Допіс, бадай, не здолее перадаць і маю ўражанасць, захопленасць зместам, густоўным мастацкім афармленнем кнігі, і маю расчуленасць такім файным, без пафасу шыкоўным падарункам. Я насамрэч лічу за гонар магчымасць спрычыніцца да перакладаў Вашых твораў, а знаёмства з Вашымі хлопчыкам ды чорцікам было не столькі працай, колькі нагодай добра правесці час за цікавым заняткам. Дарэчы, і кнігу, і камплект часопісаў з імпэтам вывучаюць калегі па Нацыянальным інстытуце. Спадзяюся, будзе яшчэ і адукацыйна-асветніцкі розгалас))) Хай Вам штодзень натхнення прыбаўляецца, здароўя ды аптымізму прыбывае! З павагай і вялікай удзячнасцю, Ірына Шаўлякова (крытык, перакладчык, кандыдат филалагічных навук) 21.05.2014
|